5 траўня 2024, Нядзеля, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў арыштоўваюць за «ліпавыя» ДТЗ на тэрыторыі Польшчы

5
Беларусаў арыштоўваюць за «ліпавыя» ДТЗ на тэрыторыі Польшчы

Напачатку 2000-х гадоў некаторыя беларусы бралі ўдзел у махінацыях са страхавымі полісамі аўтатранспарту ў Польшчы.

Яны арганізоўвалі «ліпавыя» ДТЗ, каб атрымаць страхавыя выплаты. На Падляшшы пачалі вылічваць і арыштоўваць такіх людзей. Нават па заканчэнні дзесятка гадоў ім пагражае крымінальная адказнасць. За такія афёры артыкул 286 КК Польшчы прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 8 гадоў, піша БелТА.

Як растлумачыў генконсул Аляксандр Берабеня, з сакавіка гэтага года ў генконсульства паступаюць паведамленні з пракуратуры Беластока. Некаторых беларусаў затрымліваюць і арыштоўваюць паводле падазрэння ў справе страхавой кампаніі BTUiR Heros (аддзяленне ў Беластоку).

Праваахоўнікі распавялі, што да супольных ілжывых заяў аб ДТЗ на тэрыторыі Польшчы (хутчэй за ўсё, за ўзнагароджанне) беларусаў прыцягвалі прадпрымальныя аўтаўладальнікі-палякі. Пасля такіх аварый звычайна належыць выплата ад страхавой кампаніі за шкоду, прычыненую аўтамабілям у інсцэніяваныхі ДТЗ.

Такія дзеянні разглядаюцца як сур'ёзнае крымінальнае злачынства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках