4 траўня 2024, Субота, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны чыноўнік без штаноў блукаў па Санкт-Пецярбургу і мармытаў «Луганск»

43

Дзіўны выпадак адбыўся ў Санкт-Пецярбургу.

На Неўскім праспекце заўважылі высокапастаўленага чыноўніка ў вельмі дзіўным выглядзе: дзяржаўны службоўца быў у кашулі і пінжаку, але без штаноў, а ў руках ён трымаў пусты партфель. Чыноўніка адвезлі ў лякарню, але дамагчыся ад яго выразнага аповеду аб тым, што здарылася, не ўдалося. Ён мармытаў толькі адно слова - «Луганск».

Дзіўна апранутага (дакладней, напалову распранутага) мужчыну заўважыла на Неўскім мясцовая жыхарка днём 8 ліпеня. Дзяўчына паведаміла пра ўбачанае пецярбургскаму выданню Фонтанка.Ру. Пакуль яна звязвалася з журналістамі, на месца здарэння пад'ехала хуткая дапамога. Лекары забралі чыноўніка ў шпіталь.

У Бюро няшчасных выпадкаў Санкт-Пецярбурга выданню пазней распавялі: «Выклік паступіў а 14:37, забралі кліента ад дома нумар 9 па Вялікай Марской. А 16.30 мужчына быў дастаўлены ў НДІ імя Джанелідзэ». Як высветлілася, у лякарню мужчына трапіў з тэрмічным апёкам верхніх канечнасцяў, страсеннем галаўнога мозгу і гематомай на левай скуле. Да таго ж, як удакладнілі медыкі, ад пацыента пахла спіртным. Яго змясцілі ў апёкавае аддзяленне і растлумачылі, што апытваць яго пакуль нельга.

У адміністрацыі Санкт-Пецярбурга пацвердзілі, што медыцынская дапамога сапраўды была аказаная іх супрацоўніку. Тым часам работнікі Упраўлення крымінальнага вышуку адправіліся ў нейкую кватэру на рагу Вялікай Марской і Цаглянага завулка, каб высветліць абставіны здарэння.

У паліцыі журналістам паведамілі, што «нельга адкідаць версію аб катаваннях». Аднак, што на самой справе адбылося з чыноўнікам, яшчэ трэба будзе высветліць праваахоўнікам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках