5 траўня 2024, Нядзеля, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сплін» выступіць у Менску з «Рэзанансам»

Піцерскі гурт «Сплін» прэзентуе менскай публіцы новы альбом і адзначыць 20 гадовы юбілей.

30 лістапада ў менскім Палацы Спорту (пр-т Пераможцаў, 4) «Сплін» прадэманструе сталічнай публіцы самы містычны і доўгачаканы альбом за ўсю сваю гісторыю - падвойную плыту «Рэзананс», паведамілі сайту charter97.org арганізатары канцэрта.

У гэтым годзе гурту спаўняецца 20 гадоў, і абыякавы да юбілеяў і дат лідар гурту Аляксандр Васільеў адзначае гэтую падзею самым прыемным для прыхільнікаў чынам - выпускам падвойнага альбома.

«Сплін» зноў змяніўся, але застаўся адданым сабе і падобна толькі набірае абароты для яшчэ аднаго вялікага рыўка. І новая канцэртная праграма можа стаць адной з самых цікавых у гісторыі гурту.

Кошт квіткоў: 350 000 - 750 000, танцпляц - 550000

2014/11/30, Палац Спорту, пачатак канцэрту а 20.00

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках