5 траўня 2024, Нядзеля, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У апазіцыянера з Пружанскага раёна забіраюць участак

4
У апазіцыянера з Пружанскага раёна забіраюць участак

Міхаіл Новік мяркуе, што яму помсцяць за ўдзел у «выбарах».

У актывіста аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» спрабуюць адабраць выдзелены яму ўчастак для пашы кароў. Зрабіць гэта хоча кіраўнік прадпрыемства «Ружаны-Агра» Васіль Харута, жонка якога падчас «выбараў» у мясцовыя саветы «дэпутатаў» узначальвала выбарчую камісію.

Фармальна ўчастак хочуць забраць для касьбы травы. Міхаіл Новік здолеў спыніць незаконную касьбу травы, якую пачалі без яго ведама. Аднак Васіль Харута, прыехаўшы на ўчастак, запатрабаваў ад апазіцыянера адмовіцца ад надзела, прапанаваўшы замест яго іншы - на некалькі кіламетраў далей. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БХД.

Паколькі Міхаіл Новік адмаўляцца ад надзела не захацеў, кіраўнік «Ружаны-Агра» пачаў усяляк яго прыніжаць, як і сустаршыню аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД Паўла Севярынца, які па просьбе актывіста патэлефанаваў Харуце. «Цытаваць выказванні мясцовага начальніка прэс-служба БХД не наважваецца з этычных прычын», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках