5 траўня 2024, Нядзеля, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн хоча застацца ў Расеі

16
Сноўдэн хоча застацца ў Расеі

Былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн падаў дакументы на падаўжэнне тэрміну свайго знаходжання на тэрыторыі Расеі.

Як паведамляе РІА Новости, пра гэта заявіў ягоны адвакат Анатоль Кучар.

Юрыст не ўдакладніў, на які статус прэтэндуе ягоны падабаронны пасля падаўжэння тэрміну часовага прытулку, бо «пастанова застаецца за Федэральнай міграцыйнай службай». Ён таксама не адказаў на пытанне, ці мае намер былы супрацоўнік спецслужбаў прасіць аб наданні яму расейскага грамадзянства. Тэрмін знаходжання Сноўдэна ў Расеі заканчваецца 31 ліпеня.

У ФМС Расеі паведамленне аб хадайніцтве Сноўдэна пакуль ніяк не пракаментавалі.

Эдвард Сноўдэн атрымаў сусветную вядомасць у 2013 годзе пасля таго, як перадаў СМІ шэраг сакрэтных дакументаў аб дзейнасці амерыканскіх спецслужбаў - ЦРУ і АНБ. У матэрыялах, у прыватнасці, паведамлялася, што яны вялі сачэнне за тэлефоннымі размовамі і электроннай перапіскай як радавых амерыканцаў і жыхароў іншых краін, так і палітыкаў вышэйшага ўзроўню. За выдаванне дзяржаўнай таямніцы на радзіме Сноўдэну пагражае да 30 гадоў турмы.

У жніўні 2013 Расея дала былому супрацоўніку спецслужбаў часовы прытулак тэрмінам на год. У канцы красавіка СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што Сноўдэн звярнуўся да вядомага адваката Плато Качэрыса (Plato Cacheris) з просьбай дапамагчы укласці ўгоду з амерыканскім правасуддзем, якое дазволіла б яму вярнуцца дадому.

У пачатку чэрвеня Сноўдэн афіцыйна папрасіў улады Бразіліі аб часовым прытулку. Сноўдэн адзначыў, што таксама накіраваў такія запыты ў шэраг іншых краін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках