4 траўня 2024, Субота, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вяртае войскі да мяжы з Украінай

14
Расея вяртае войскі да мяжы з Украінай

Расея прадаўжае канцэнтраваць свае войскі ля мяжы з Украінай.

Пра гэта заявіў у сераду камандуючы сіламі NATO ў Еўропе амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Расейская армія зноў сцягвае войскі да мяжы (з Украінай). Зараз там знаходзіцца блізу васьмі батальёнаў. Яны змогуць перасячы мяжу ў выпадку неабходнасці», - сказаў ён у Славеніі.

Генерал таксама сцвярджае, што Расея прадаўжае падтрымліваць тэрарыстаў ва Украіне. «Расейскія войскі, якія знаходзяцца на мяжы, перадаюць (тэрарыстам ва Украіне) цяжкую вайсковую тэхніку рэзервовых частак, узбраенне і жаўнераў», - дадаў Філіп Брыдлаў.

Раней сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій таксама зняпраўдзіў інфармацыю пра адвод расейскіх войскаў. З ягонай інфармацыі, цяпер блізу 40 тысяч вайскоўцаў РФ знаходзяцца ля мяжы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках