4 траўня 2024, Субота, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч выступае за паглынанне беларускага ВПК Расеяй?

17
Мясніковіч выступае за паглынанне беларускага ВПК Расеяй?

На думку прэм'ер-міністра Беларусі, неабходна ствараць сумесныя з Расеяй кампаніі ў вайскова-прамысловым комплексе.

Пра гэта ён заявіў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця VII Міжнароднай выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2014, паведамілі charter97.org у прэс-службе ўрада.

«Вядома, трэба рабіць сумесныя кампаніі, а не працаваць праз прамкааперацыю. Мы плануем знаходзіць развязванні тых пытанняў, якія дзесьці яшчэ можа быць завісалі ў чынавенскіх кабінетах», - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што такія сумесныя кампаніі ўжо не запатрабуюць ніякіх дазволаў на высокім узроўні ці ўзроўні ўзгадняючых інстанцый. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што перспектыва менавіта за сумеснымі праектамі.

У гэтай сферы, у тым ліку і ў шматбаковым фармаце, назіраюцца пазітыўныя тэндэнцыі. «Цяпер мы досыць шчыльна разглядаем пару прадпрыемстваў, пачынаючы ад інтэлектуальных сістэм, радараў і оптыка-механічных рэчаў, заканчваючы пытаннямі, напрыклад, гелікоптэраў, бронетэхнікі і г.д. Тут яшчэ вельмі шмат працы», - ўдакладніў прэм'ер-міністр.

Адказваючы на пытанне з нагоды сумесных праектаў у галіне сродкаў сувязі, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што беларуска-расейская, а таксама расейская і беларуская прадукцыя гэтага профілю магла б быць больш канкурэнтаздольнай на сусветным рынку. Як уважае прэм'ер-міністр, пакуль яна яшчэ не такая высокая. «І гэта сапраўды праблема і для навукоўцаў, і для канструктараў, каб сур'ёзна пасунуць наперад вось гэты накірунак», - дадаў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым ён адзначыў, што зрухі ў гэтым напрамку ёсць, але і іншыя вытворцы таксама не стаяць на месцы.

«Сёння так атрымліваецца, што не ўсе нашы прадпрыемствы могуць працаваць у кааперацыі дзеля вытворчасці адпаведных вырабаў абаронна-прамысловага комплексу Расейскай Федэрацыі. Але зрухі ёсць», - сказаў прэм'ер-міністр. Ён нагадаў, што нядаўна абмяркоўваў гэтую тэму з расейскім віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Рагозіным. «Дадзеныя адпаведныя даручэнні для таго, каб пералік вырабаў беларускіх кампаній уключыць у спіс, дазволеных для рэалізацыі ў адпаведных вырабах для патрэб абаронна-прамысловага комплексу Расейскай Федэрацыі», - дадаў прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках