5 траўня 2024, Нядзеля, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразільцы сустрэлі зборную Нямеччыны авацыямі

3
Бразільцы сустрэлі зборную Нямеччыны авацыямі

Сотні бразільскіх заўзятараў зладзілі авацыю футбалістам і трэнерам зборнай Нямеччыны ля трэніровачнай базы каманды ў Санту-Андрэ.

Пра гэта паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Такім чынам мясцовыя заўзятары павіншавалі каманду з перамогай і выказалі павагу гульцам пасля разгрому зборнай Бразіліі (1:7) у паўфінале чэмпіянату свету.

Прыхільнікі футбола прастаялі некалькі гадзін пад праліўным дажджом, каб павітаць футбалістаў. Пасля таго як гульцы выйшлі з аўтобуса, каб перасесці на паром для пераправы да месца размяшчэння базы, заўзятары цягам некалькіх хвілін скандавалі: «Нямеччына!»

Другі фіналіст чэмпіянату свету вызначыцца 9 ліпеня, калі згуляюць зборныя Аргентыны і Нідэрландаў. Сустрэча стартуе апоўначы паводле маскоўскага часу. Фінал жа адбудзецца 13 ліпеня а 22:00 паводле менскага часу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках