5 траўня 2024, Нядзеля, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Віцебска будуць ушчыльняць

8
Цэнтр Віцебска будуць ушчыльняць

Жыхары Віцебска абураюцца тым, што замест аквапарку ўлады наважылі ўшчыльніць жылую забудову ў цэнтры горада.

Як стала вядома сайту charter97.org, мясцовыя ўлады адмовіліся ад будаўніцтва аквапарку і спартыўнага цэнтра ў цэнтры горада. Замест гэтага на гэтым месцы збіраюцца будаваць шматпавярховікі. У новых 760 кватэрах збіраюцца пасяліць яшчэ 1300 чалавек. Пра гэта кажа новы план забудовы раёна.

Аднак гэта пакуль знаходзіцца на стадыі Грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта.

Блогер HighAley сумняваецца, што «ў адміністрацыі горада хопіць розуму гэтага не рабіць».

«Бачыце ўверсе справа круглы будынак? Гэта будзе Палац водных відаў спорту. Паводле маіх грубых падліках ён у дыяметры трохі больш за 50 метраў. І які басейн у ім змесціцца?» - здзіўляецца ён. - «Палову будынка паставілі на балота, а другую палову - на круты спуск.

Калі глядзець далей, то пад запраўкай яны збіраюцца ўторкнуць падземную паркоўку. Як да такога можна дадумацца? Хіба гэта дазволена?

Увогуле, я ў шоку. Дапамажыце спыніць гэтае блюзнерства! Бо пасля гэтай забудовы цэнтр горада ператворыцца ў бетонавае гета. Я ўжо не кажу пра паркоўвачныя месцы. Сумняваюся, што яны там будуць у дастатковай колькасці. І які жах будзе ў гадзіны пік.

Я баюся далей развіваць думку. Скажу адно: Я супраць ушчыльнення цэнтра горада!» - кажа жыхар Віцебска.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках