5 траўня 2024, Нядзеля, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Панамароў: Масква даказала свой удзел у вайне ў Данбасе

16
Ілля Панамароў: Масква даказала свой удзел у вайне ў Данбасе

Украінскую лётчыцу выкралі і вывезлі ў Расею сілай.

Пра гэта заяўляюць расейскія апазіцыйныя палітыкі і праваабаронцы, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на ТСН.

Афіцыйная ўлада РФ не прызнае незаконнага выкрадання ўкраінскай лётчыцы. Расейскія следчыя прад'явілі Надзеі Саўчанцы абвінавачванні - ёй інкрымінуюць садзейнічанне ў забойстве расейскіх журналістаў у Луганску і запэўніваюць, што расейскую мяжу яна перасекла самастойна, як «бежанка». Затое мясцовыя праваабаронцы паабяцалі дапамагчы разабрацца з затрыманнем Надзеі.

«Мы спрабуем даведацца дзве рэчы – ці прызначаны дзяржаўны абаронца і дапушчаны консул і незалежны адвакат. І, калі яна была гвалтоўна вывезена (у РФ), то гэта патрабуе расследавання, у тым ліку міжнароднага», - заявіў сябра Рады ў правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Андрэй Юраў.

Расейскі дэпутат Ілля Панамароў, мяркуе, што выкраданнем Саўчанкі Масква даказвае, што бярэ беспасярэдні ўдзел у падзеях на Данбасе.

«Відавочна, што гэтак жа, як і з маім памочнікам Разважаевым, яна была незаконна вывезеная, выкрадзеная сілавымі структурамі, і гэта доказ таго, што Расея наўпрост ўдзельнічае ў канфлікце», - заявіў Панамароў.

Журналістам удалося даведацца, што цяпер Надзея Саўчанка адчувае сябе нармальна, але ёй не хапае адзення і сродкаў гігіены. Цяпер у Варонежы ёй шукаюць незалежнага адваката.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках