5 траўня 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Microsoft стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Парашэнкі

1
Экс-кіраўнік Microsoft стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Парашэнкі

Былы кіраўнік кампаніі Microsoft Украіна Дзмітрый Шымкоў прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пётр Парашэнка прадставіў новага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Шымкова на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх рэфарматарскіх рухаў. «Я хацеў бы прадставіць чалавека, які будзе адказваць за рэформы, якому я як прэзідэнт давяраю», - паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Неўзабаве пасля гэтага на сайце прэзідэнта з'явілася паведамленне аб прызначэнні Дзмітрыя Шымкова намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта ў пытаннях правядзення адміністрацыйных, сацыяльных і эканамічных рэформаў.

«На базе адміністрацыі прэзідэнта будзе створана адзіная платформа і месца для ўзаемадзеяння ў пытаннях укаранення рэформаў і кансалідацыі паміж прэзідэнтам, урадам, Вярхоўнай Радай і, самае галоўнае, грамадзянскай супольнасцю», - заявіў Парашэнка.

Раней паведамлялася, што Дзмітрый Шымкаў звольніўся з пасады кіраўніка кампаніі Microsoft Украіна. Часова выконваючым абавязкі кіраўніка кампаніі прызначаная дырэктарка ў працы з органамі ўлады і ўстановамі адукацыі і навукі Надзея Васільева.

Гендырэктар Microsoft Украіна стаў вядомы шырокай грамадскасці дзякуючы падтрымцы Еўрамайдана – летась у снежні ён узяў адпачынак за свой рахунак і далучыўся да масавых акцыяў пратэсту ў цэнтры Кіева.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках