26 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар адправіў свайго памочніка разгружаць МТЗ

21

Фёдар Дамаценка прызначаны гендырэктарам Менскага трактарнага завода.

Пра гэта, а таксама аб іншых прызначэннях паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Фёдар Дамаценка нарадзіўся ў 1957 годзе. З 1983 года яго працоўная дзейнасць была звязаная з Беларускім аўтамабільным заводам, дзе ён прайшоў шлях ад інжынера-электроніка да першага намесніка генеральнага дырэктара ў тэхнічных пытаннях і развіцці, галоўнага інжынера ВА "БелАЗ". З 2010 года Фёдар Дамаценка прызначаны старшынём Маладзечанскага райвыканкама. З лютага мінулага года чыноўнік займаў пасаду памочніка Лукашэнкі - галоўнага інспектара ў Менску.

Таксама правадыр даў згоду на шэраг прызначэнняў у мясцовай вертыкалі ўлады.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках