16 траўня 2024, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанская сям'я спрабавала спаліць сябе перад рэзідэнцыяй Аліева

Азербайджанская сям'я спрабавала спаліць сябе перад рэзідэнцыяй Аліева

Жале Талібава і яе муж Эльчын Салах пратэставалі супраць зносу іх дома.

Яны паспрабавалі ўчыніць самаспаленне ў знак пратэсту перад будынкам адміністрацыі прэзідэнта Азербайджана ў сераду. Абодва былі дастаўленыя ў лякарню з моцнымі апёкамі. Як паведамілі BBC у 5-й клінічнай лякарні Баку стан 33-гадовай Жале Талібавай цяжкі, стан яе 39-гадовага мужа Эльчына Салахава ацэньваецца як здавальняючы.

Са слоў лекараў, пацярпелыя паведамілі ім, што паспрабавалі ўчыніць самагубства "ў знак пратэсту супраць зносу іх дома". Мясцовыя СМІ паведамляюць, што Эльчын Салах быў ветэранам - удзельнікам карабахскага канфлікту.

У пачатку года іншы ветэран карабахскай вайны, Заур Гасанаў, пратэстуючы супраць парушэння яго правоў уласніка, учыніў акт самаспалення перад будынкам Канфедэрацыі прафсаюзаў Азербайджана. Ён памёр ад атрыманых апёкаў.

Генеральная пракуратура Азербайджана паведаміла, што ў 2013 годзе ў краіне было зарэгістравана 436 спробаў самагубства, 43 з якіх не завяршыліся смерцю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках