29 красавiка 2024, панядзелак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На амбасадара Украіны ў Беларусі завялі крымінальную справу

На амбасадара Украіны ў Беларусі завялі крымінальную справу

Генеральная пракуратура Украіны абвясціла падазрэнне былому міністру абароны краіны Міхаілу Ежэлю.

Пра гэта журналістам заявіў генеральны пракурор Віталь Ярэма, піша РБК.

"Мы абвясцілі падазрэнне некалькі дзён таму былому міністру абароны Ежэлю", - адзначыў Ярэма.

Паводле ягоных слоў, падазрэнне абвешчанае ў рамках крымінальнай справы паводле фактаў падрыву абараназдольнасці войска.

Нагадаем, у траўні 2014 года Генпракуратура Украіны пачала расследаванне дзейнасці ўкраінскіх міністраў абароны за апошнія гады. У прыватнасці, разглядалася пытанне законнасці пастаноў міністраў і іх дзеянняў падчас працэсу рэарганізацыі або скарачэння Узброеных Сіл краіны.

Міхаіл Ежэль быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі ў красавіку 2013 былым прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Міністрам абароны быў у 2010-2012 гадах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках