28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск зноўку затапіла

31

Рух транспарту ў Менску быў спаралізаваны праз залевы, які абрынуліся на горад раніцай.

Як паведамляюць чытачы charter97.org, часткова затапіла праспект Незалежнасці, праспект Дзяржынскага, Партызанскі праспект, вуліцу Арлоўскую, плошчу Бангалор, шмат якія вуліцы ў Зялёным Лугу. На бульвары Шаўчэнкі тралейбусы з вады выцягвала спецыяльная тэхніка. Рух быў спаралізаваны і на вуліцы Багдановіча, Валгаградскай, на адцінках праспекта Машэрава, вуліцы Нямігі, мікрараён Каменная Горка, вуліцы Карла Лібкнехта.

Праз гэта людзі спазняліся на працу.

Сіноптыкі паведамілі, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі сёння чакаюцца навальніцы, месцамі – моцныя залевы.

Фото: Jury Maliareuski

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках