26 красавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляпы кіроўца ўсталяваў рэкорд хуткасці (Відэа)

1

Ураджэнец Манчэстэра 52-гадовы Майк Ньюман усталяваў чарговы рэкорд хуткасці сярод невідушчых кіроўцаў.

Былы банкаўскі служачы за стырном суперкара Nissan GT-R развіў хуткасць больш за 320 кіламетраў у гадзіну. Звесткі аб рэкордзе ўжо адпраўленыя ў Кнігу рэкордаў Гінеса, піша autonews.ru.

Заезд праходзіў на ўзлётнай паласе брытанскага аэрадрома Эвінгтан, які падчас Другой Сусветнай вайны выкарыстоўваўся ангельскімі бамбавікамі. Бацька Ньюмана дапамагаў свайму сыну кіраваць аўтамабілем з дапамогай радыёдатчыка, які быў умантаваны ў шлем брытанца.

Аўтамабіль да заезду рыхтавала кампанія Litchfield Motors. Пад капотам аўто быў усталяваны 4,6 літровы турбіраваны матор V6.

"Я адчуваю захапленне. Я спрабаваў зрабіць гэта на працягу многіх гадоў, і, нарэшце, мне гэта ўдалося", - прызнаўся Майк Ньюман.

Папярэдні рэкорд таксама належыць жыхару Манчэстэра. У верасні мінулага года Ньюман, кіруючы Porsche 911 GT2, змог разагнацца да 299 кіламетраў у гадзіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках