27 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка раскрытыкаваў спецслужбы за «зліў» размовы з Ваванам

10
Лукашэнка раскрытыкаваў спецслужбы за «зліў» размовы з Ваванам

Дыктатар прыняў з дакладам дзяржсакратара Рады Бяспекі Аляксандра Мяжуева.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Правадыр запатрабаваў узмацнення дзейнасці дзяржсакратарыяту Рады Бяспекі. «Я ўжо неяк публічна казаў пра працу дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі. Але гэта не значыць - вось мы пагаварылі, і не павінна быць руху ў плане паляпшэння і ўзмацнення якасці працы. Гэта ўжо сталая структура, якая існуе 20 гадоў, гэта час, калі пара рухацца наперад больш рашуча, не баючыся прымаць нейкія больш прагрэсіўныя пастановы, уносіць прапановы і гэтак далей», - заявіў ён.

Дыктатар мяркуе, што агулам сілавы блок і праваахоўныя органы працуюць нармальна. Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што яго насцярожваюць некаторыя пытанні дысцыпліны, асабліва сярод афіцэрскага і нават генеральскага корпуса ў Міністэрстве абароны. «Такіх фактаў дастаткова, Вы, напэўна, іх атрымліваеце. Хачу, каб яны гэта чулі - я гэта ведаю», - падкрэсліў Лукашэнка.

Дыктатар рэзка раскрытыкаваў і выказаў прэтэнзіі да якасці працы закрытай, так званай урадавай сувязі. «Гэта не справа, калі размаўляеш з кіраўніком якой-небудзь дзяржавы, і нармальна пагаварыць немагчыма. Таму ёсць таксама шэраг прэтэнзій да гэтай сферы дзейнасці», - адзначыў Лукашэнка.

Гаворка ішла таксама і аб некаторых іншых актуальных пытаннях. У прыватнасці, правадыр асобна пацікавіўся сітуацыяй на беларуска-ўкраінскай мяжы. «Беларускім памежнікам трэба дзейнічаць так, каб ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій з боку Украіны да нас не было. Мы паабяцалі ім, яшчэ ў тыя часы, да прэзідэнцкіх выбараў, што мы вельмі прыстойна сябе паводзілі і вядзем. Нас ні Расея, ніхто не прасіў абвастраць становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы, ды і нам гэта не трэба. У гэтай сувязі хацелася б пачуць, якая там абстаноўка з улікам маіх указанняў. Мы гэта не хавалі - мы, вядома ж, пад асаблівы кантроль бярэм гэтую мяжу ў сувязі з падзеямі, якія там адбываюцца», - заявіў ён.

Нагадаем, два месяцы таму вядомы расейскі пранкер Ваван разыграў Лукашэнку. Ён патэлефанаваў дыктатару і, прадставіўшыся сынам збеглага прэзідэнта Украіны, спытаў, ці можа той пераехаць з Расеі ў Беларусь. Лукашэнка ў адказ запрасіў Віктара Януковіча ў нашу краіну. На наступны дзень размова ўжо быў выкладзеная ў інтэрнэт, прычым пранкер заявіў, што не мае да гэтага ніякага дачынення.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках