26 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Беларусі ва Украіне: Кіраўнікі краін МС хочуць сустрэцца з Парашэнкам

18
Пасол Беларусі ва Украіне: Кіраўнікі краін МС хочуць сустрэцца з Парашэнкам

Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін пацвердзілі гатоўнасць сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Пра гэта заявіў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Вялічка, піша УНІАН.

"Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка пацвердзілі (гатоўнасць сустрэнецца з Парашэнкам - рэд.), гэта перададзена нашым прэзідэнтам і даведзена да прэзідэнта Украіны Пятра Аляксеевіча Парашэнкі", - заявіў Вялічка.

Пасол адзначыў, што дата і канкрэтны фармат правядзення такой сустрэчы пакуль не ўзгодненыя сторанамі. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць удзелу ў сустрэчы дэлегатаў ЗША ці еўрапейскіх краін.

"Яны б хацелі, каб, калі гэтая сустрэча адбудзецца, то былі прадстаўнікі ЗША, або Рады Еўропы. Калі будзе дасягнутае пагадненне аб фармаце гэтай сустрэчы ў перамоўным працэсе, тады пра гэта абвесцяць. Гэта паведамлена кіраўніцтвуУкраіны", - заявіў Вялічка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках