26 красавiка 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы завод «БелДжы» пабудуюць паміж Барысавам і Жодзінам

39
Новы завод «БелДжы» пабудуюць паміж Барысавам і Жодзінам

Беларуска-кітайская кампанія пачала праектаванне новага завода магутнасцю да 60 тыс аўтамабіляў у год.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік аддзела продажаў прадпрыемства Аляксей Крэчмар.

«Кампанія пачала праектаваць завод поўнай зборкі са зваркай і афарбоўкай, які павінен быць пабудаваны да пачатку 2017», - заявіў Крэчмар.

Завод размесціцца на новай вытворчай пляцоўцы паміж Барысавам і Жодзінам (Менская вобласць).

Суразмоўца агенцтва растлумачыў, што аўтамабілі, якія будуць вырабляцца на новым заводзе, плануецца рэалізоўваць у краінах Мытнага саюза.

Начальнік аддзела продажаў таксама праінфармаваў, што за першае паўгоддзе прадпрыемства рэалізавала блізу 4 тыс аўтамабіляў Geely. З ягоных слоў, продажы ў Беларусі размеркаваліся пароўну паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, у Расеі і Казахстане Geely беларускай зборкі ў асноўным купляюць фізасобы.

«У нашых планах рэалізаваць за другое паўгоддзе да 6 тыс аўтамабіля», - кажа Крэчмар.

Як паведамлялася раней, у кастрычніку 2011 года Мінпрам Беларусі і кітайская карпарацыя Zhejiang Geely Holding Croup Co., Ltd. падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве па вытворчасці легкавых аўтамабіляў. У снежні 2011 года створана СП ЗАТ "БелДжы", у статутным фондзе якога 50% акцый належыць ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЗ-Холдынг", 32,5% - карпарацыі Zhejiang Geely Holding Croup Co., 17,5% - СЗАТ «Саюзаўтатэхналогіі».

Прадпрыемства зборкі кітайскіх легкавых аўтамабіляў «БелДжы» размешчанае на плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік». Магутнасці дзеючай вытворчай пляцоўкі дазваляюць выпускаць да 30 тыс аўтамабіляў у год. У 2013 годзе тут было сабрана амаль 2,5 тыс аўтамабіляў.

Раней Мінпрам Беларусі агучыў звесткі, паводле якіх кітайская кампанія пастанавіла павялічыць інвестыцыі ў беларускі праект з першапачаткова запланаваных $244,9 млн да $500 млн. Плануецца, што ў выніку паэтапнага павелічэння магутнасцяў у Беларусі будзе рабіцца да 120 тыс аўтамабіляў Geely у год.

Фота: svaboda.org

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках