12 траўня 2024, Нядзеля, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія навук распрацоўвае туш з торфу

36
Акадэмія навук распрацоўвае туш з торфу

Яна не будзе шчыпаць вочы і змывацца дажджом.

З торфу будуць вырабляць розныя касметычныя сродкі і нават медыцынскія прэпараты. Пра гэта распавёў загадчык лабараторыі біягеахіміі ландшафтаў Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Бамбалаў, Міністэрства энэргетыкі ўжо выдзеліла грашовыя сродкі на прапрацоўку пытання ў будаўніцтве камбіната для комплекснай перапрацоўкі торфу на базе тарфянога радовішча «Слаўнае», піша «Беларускi час».

«Гэта даўняя ідэя, сутнасць якой складаецца ў тым, каб здабываць мала торфу, але рабіць з яго вельмі дарагія прадукты і прадаваць іх на рынку. Скажам, туш для павек. Яна маленькая, але каштуе прыстойна. З торфу атрымліваецца прадукцыя самай лепшай якасці. Па-першае, туш не размываецца дажджом, а па-другое - не шчыпле вочы», - тлумачыць Мікалай Бамбалаў.

Акрамя таго, з торфу вырабляюць лячэбныя мазі. Іх можна выкарыстоўваць у якасці сродку для барацьбы са скурнымі захворваннямі, да прыкладу, экзэмай, якая цяжка паддаецца лячэнню. Таксама было заўважана, што на ўчастках скуры, дзе ўжывалі тарфяныя мазі, пачыналі расці валасы. Такія касметычныя прадукты нятанныя і вельмі запатрабаваныя як сярод жанчын, так і мужчын, таму стварэнне такіх касметычных і лячэбных сродкаў можа канкураваць са звыклым выкарыстаннем балотнага паліва.

Такая методыка эколага-эканамічнай ацэнкі выкарыстання балот і тарфяных радовішчаў да канца года будзе распрацаваная і прадстаўленая ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на разгляд, рэцэнзаванне і зацвярджэнне.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках