26 красавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жорстка збіты актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

94

Сем чалавек збілі хлопца за тое, што ён быў у футболцы з «Пагоняй».

Як стала вядома сайту charter97.org, сёння ў электрычцы Менск - Маладзечна блізу 11.30 паміж прыпынкамі Крыніца - Селівонаўка быў збіты актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арцём Чарняк. На маладзёна, які быў у цішотцы з выявай герба «Пагоня», напала група з сямі чалавек.

Твары нападнікаў закрывалі чырвоныя хусткі. Натоўп хуліганаў з крыкамі «бандэраўцы» наляцела на пацярпелага і пачала збіваць яго і людзей, якія сядзелі побач, затым злачынцы садралі цішотку з нацыянальнай сімволікай і выбеглі на прыпынку Селівонаўка.

Актывіст просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра інцыдэнт, паведаміць пра гэта ў каментарах да артыкула.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках