26 красавiка 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску гарэў цэх «Камунаркі»

7

Узгаранне адбылося ў цэху для пражання арэхаў.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.

«19 жніўня а 13 гадзіне ў цэнтры аператыўнай управы Менскай гарадской службы МНС з пасады аховы прадпрыемства паступіла паведамленне аб загаранні ў цэху пражання арэхаў супольнага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка».

Калі да месца выкліку прыбыло падраздзяленне МНС, паводле вонкавых прыкмет назіраўся дым слабой канцэнтрацыі.

Падчас выведкі было ўстаноўлена, што ў цэху для пражання арэхаў (гэта аднапавярховы цагляны будынак, вышынёй 6,5 метраў) адбылося загаранне адкладанняў у апараце пражання «Конці-303», 1976 года выпуску. Плошча загарання адкладанняў склала амаль 4 м2. На тушэнне і абарону падаваліся 2 ствалы «Працёк», цыстэрны ўсталявалі на пажарныя гідранты. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Тэхналагічны працэс не парушаны», - паведамілі там.

Прычына інцыдэнту - высвятляюцца. Меркаваная версія - парушэнне тэхналагічнага працэсу (несвоечасовая ачыстка адкладанняў у апараце пражання).

Фота: МНС

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках