3 траўня 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць Менска знізілася на 8,7%

3
Прамвытворчасць Менска знізілася на 8,7%

Прамысловая вытворчасць Менска ў студзені-ліпені 2014 склала Br66,140 трлн.

Гэты паказчык скараціўся на 8,7% у гадавым вылічэнні пасля зніжэння на 19,4% у студзені-ліпені 2013 года, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

Валавы рэгіянальны прадукт у студзені-ліпені вырас на 2,2% да Br106,955 трлн.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 жніўня 2014 склалі Br10,180 трлн. (павялічыўшыся на Br29 млн. за ліпень) або 137,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (супраць 136% на 1 ліпеня і 98,5% на 1 студзеня 2014 года).

Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 2,8% і склалі Br27,733 трлн. Аб'ём жыллёвага будаўніцтва вырас на 7,5% да 645,6 тыс кв м.

Раздробнае тавараабарачэнне павялічылася на 11,6% і склала Br49,352 трлн, аптовае - на 12,7% да Br216,856 трлн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках