26 красавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абхазія просіць Беларусь прызнаць яе незалежнасць

27
Абхазія просіць Беларусь прызнаць яе незалежнасць

Спікер парламента Абхазіі Валерый Бганба накіраваў Лукашэнку ліст з просьбай аб прызнанні незалежнасці самаабвешчанай рэспублікі.

"Сучасная Рэспубліка Абхазія у адпаведнасці са сваёй Канстытуцыяй - суверэнная дзяржава, якая, дабіўшыся фактычнай незалежнасці, здзейсніла значны шлях яе юрыдычнага афармлення. Ключавым момантам зацвярджэння міжнароднай правасуб'ектнасці Рэспублікі Абхазія стала прызнанне яе незалежнасці Расейскай Федэрацыі 26 жніўня 2008 года", - цытуе ліст Валерыя Бганбы абхазскае дзяржаўнае інфармагенцтва "Апсныпрэс".

Спікер парламента адзначае, што суверэнітэт і незалежнасць Абхазіі прызнаныя такімі краінамі-чальцамі ААН, як Нікарагуа, Венесуэла і Наўру, піша БелаПАН.

"Гаворачы аб станаўленні дзяржаўнасці Абхазіі, трэба адзначыць, што прызнанне Рэспублікі Абхазія цалкам упісваецца ў сучасныя рэаліі міжнародных стасункаў", - мяркуе ён.

Пры гэтым Бганба адзначае гатоўнасць рэспублікі ў перспектыве далучыцца да Еўразійскага саюзу. "Мы ўважліва сочым за дынамікай інтэграцыі паміж Рэспублікай Беларусь, Расейскай Федэрацыяй, Рэспублікай Казахстан і спадзяемся, што ў святле таго, што адбываецца Рэспубліка Беларусь, Расейская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан ацэняць імкненне Рэспублікі Абхазія спрыяць інтэграцыйным працэсам, і з часам нашая дзяржава будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве Еўразійскага саюза", - піша Бганба.

Ён звяртае ўвагу на тое, што Беларусь і Абхазію "заўсёды звязвалі добрыя стасункі". "І сёння, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, паміж намі існуюць сувязі ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. У прыватнасці, трактары, мэбля, вырабы лёгкай прамысловасці, прадукты харчавання, вырабленыя на беларускіх прадпрыемствах, у нас карыстаюцца вялікім попытам, - гаворыцца ў лісце. - Многія грамадзяне Рэспублікі Абхазія ў савецкі час атрымалі адукацыю ў ВНУ вашай краіны, маюць роднасныя сувязі з грамадзянамі Беларусі".

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы зварот Абхазіі да ўладаў Беларусі з просьбай аб прызнанні незалежнасці. Са свайго боку Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што пастанову аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прымаць беларускі "парламент".

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках