2 траўня 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone 6 можа атрымаць 128 ГБ памяці

5
iPhone 6 можа атрымаць 128 ГБ памяці

Новы смартфон ад Apple, iPhone 6, можа атрымаць 128 ГБ убудаванай памяці.

Пра гэта паведамляе партал 9to5Mac са спасылкай на профіль GeekBar у сацыяльнай сетцы Sina Weibo.

Інфармацыя аб памяці змяшчаецца ў тэхнічных схемах і табліцах. Так, з іх становіцца зразумела, што вытворчасцю 128-гігабайтнага модуля памяці для iPhone 6 займаецца Toshiba. За вытворчасць 16 і 64 ГБ памяці адказны SanDisk і Hynix, піша gazeta.ru.

Цяпер «старэйшая» версія iPhone 5S мае 64 ГБ памяці. Удвая большы аб'ём, 128 ГБ, даступны пакуль толькі ўладальнікам iPad Air (калі казаць аб мабільных прыладах Apple).

Паводле інфармацыі, анонс новага iPhone 6 адбудзецца ў пачатку верасня, як мяркуецца ў аўторак 9 дня. Смартфон атрымае павялічаны 4,7-цалевы дысплей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках