26 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча павысіць падаходны падатак да 13%

91
Лукашэнка хоча павысіць падаходны падатак да 13%

Дыктатар уважае за магчымае павысіць у краіне стаўку падаходнага падатку з 12% да 13%.

Дадатковыя сродкі, з ягоных слоў, накіруюць на дзяржпадтрымку сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе кіраўніка.

Кіраўнік заявіў аб магчымых пераменах у падатковым заканадаўстве паводле вынікаў нарады фарміравання новага механізму дзяржпадтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.

«Не разумею, хто тут можа абурацца: гэта ж для твайго дзіцяці! - сказаў ён. - Але калі ў цябе адзін – прабач. Хто хоча штосьці ад гэтага адсотка атрымаць, няхай траіх нараджае».

Лукашэнка таксама прапанаваў аб'яднаць у адзін нарматыўна-прававы акт усе меры ў падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, каб кожная канкрэтная сям'я, нарадзіўшы першае дзіця, магла адкрыць дакумент і паглядзець, што атрымае ад дзяржавы пры нараджэнні наступных дзяцей.

Ён мяркуе, што праект гэтага дакумента неабходна вынесці на грамадскае абмеркаванне. «Упэўнены, што насельніцтва нам можа нешта падказаць. І калі гэта прымальна з пункту гледжання сённяшніх фінансаў, мы гэта прымем», - адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік таксама закрануў тэму падрыхтоўкі да пачатку новага навучальнага года, звярнуўшы ўвагу чыноўнікаў на тое, што дзеці з інтэрнатаў і няўдалых сем'яў не павінны апынуцца ў хісткім становішчы на фоне астатніх школьнікаў.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках