26 красавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея штодня пастаўляе зброю баевікам у Данбас

19
Расея штодня пастаўляе зброю баевікам у Данбас

Сепаратысты выкарыстоўваюць расейскую зброю, якой ніколі не было на ўзбраенні Узброеных сіл Украіны.

Пра гэта заявіў міністр абароны Валерый Гелетэй на сустрэчы з прадстаўнікамі вайскова-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ва Украіне, паведамляе прэс-служба ведамства.

Чыноўнік адзначыў, што з РФ ва Украіну штодня пастаўляецца зброя, вайсковая тэхніка і асабісты склад з мэтаю ўзмацнення незаконных бандфармаванняў.

«Сведчаннем гэтага з'яўляецца, у прыватнасці, наяўнасць у тэрарыстаў баявых машын БТР-80А, БТР-82, якіх ніколі не было на ўзбраенні Узброеных сіл Украіны ці іншых вайсковых фармаванняў нашай дзяржавы. Таксама, сярод захопленай у тэрарыстаў зброі і выбухоўкі ёсць нямала ўзораў рускага ўзбраення, якое не выкарыстоўваецца ўкраінскай арміяй. Ідзе гаворка пра АК-100, ПЗРК, агнямёт Чмель, снайперскія вінтоўкі новага ўзору, супрацьпяхотныя міны і інш», - заявіў Гелетэй.

Пры гэтым ён дадаў, што сярод сепаратыстаў, якія трапляюць у палон, досыць шмат грамадзян РФ, якія маюць расейскія дакументы, добра экіпіяваныя і падрыхтаваныя да правядзення дыверсійнай і тэрарыстычнай дзейнасці.

«Нам таксама дакладна вядома, што з тэрыторыі РФ агнём рэактыўных сістэм залпавага агню Град і мінамётаў пастаянна вядуцца абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі. Прычым не толькі частак і падраздзяленняў ВСУ і іншых сілавых структур, прыцягнутых да антытэрарыстычнай аперацыі, але і мірнага насельніцтва. Больш за тое, тэрарысты пачалі прымяняць больш магутныя сістэмы ўзбраення, якія пастаўляюцца з Расеі, у тым ліку, рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Ураган», - паведаміў міністр.

З ягоных слоў, цяпер становішча ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны складанае ў вялікай ступені праз расейскую падтрымку тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках