3 траўня 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі парашутыст паўтарыў трук Джэймса Бонда

6

Прафесійны парашутыст з ЗША Хіт Адвэй пастанавіў паўтарыць адзін з трукаў знакамітага ангельскага выдуманага спецагента.

Мужчына здзейсніў такі ж скачок, як Джэймс Бонд у фільме «Шпіён, які мяне кахаў» 1977, паведамляе «Обозреватель» са спасылкай на выданне Mirror.

Паводле сюжэту «Шпіён, які мяне кахаў» брытанскі шпіён пасля напружанай пагоні на лыжах скача са скалы ў швейцарскай камуне Лаутэрбрунэн. Агент 007 некалькі імгненняў знаходзіцца ў вольным палёце, пасля чаго ў яго за спіной раскрываецца парашут.

Адвэй пастанавіў паўтарыць менавіта гэтую знакамітую кінасцэну. Для гэтага парашутыст-экстрэмал спецыяльна адправіўся ў Швейцарыю і знайшоў месца здзяйснення неверагоднага трука знакамітага Джэймса Бонда.

Ён стаў на гэтай жа вяршыні, з якой скокнуў Джэймс Бонд, і з сілай адштурхнуўся ад скалы. Зрэшты, варта адзначыць, што не ўсе прайшло так гладка, як у Бонда.

Крыху не разлічыўшы траекторыю палёту, Хіт Адвэй прызямліўся прама на дрэвы. Паведамляецца, што некаторы час смельчаку прыйшлося правісець на вышыні шасці метраў над зямлёй. На шчасце, спартовец не пацярпеў, выратавальнікам неўзабаве атрымалася зняць яго з дрэва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках