2 траўня 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БЧ - рэйды супраць безбілетнікаў

6
На БЧ - рэйды супраць безбілетнікаў

Беларуская чыгунка актыўна праводзіць рэйды супраць безбілетнікаў пад пагрозлівай назвай «дэкада суцэльнага кантролю».

Падрабязнасці сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ведамства.

21 жніўня на станцыі Менск-Паўднёвы з 07:16 да 08:03 праводзіўся суцэльны кантроль цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія рухаліся па маршрутах Асіповічы - Менск-Пасажырскі і Пухавічы - Менск-Пасажырскі. У кантрольных мерапрыемствах бралі ўдзел кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі вайсковай аховы і работнікі Менскага аддзялення дарогі, супрацоўнікі праваахоўных органаў. Менш чым за гадзіну правяраючыя выявілі 17 чалавек, якія праязджалі без праязных дакументаў.

Час надгляду кожнага цягніка складаў ад 5 да 6 хвілін. Перад прыпынкам праз сетку салоннай абвесткі пасажыраў інфармавалі аб парадку праверкі. Таксама на станцыі Менск-Пасажырскі была прадугледжаная выдача даведак аб спазненні цягнікоў, у дачыненні да якіх праводзіўся суцэльны кантроль.

Раней, з мэтай узмацнення барацьбы з безбілетным праездам, Беларуская чыгунка правяла дэкаду суцэльнага кантролю ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа на ўсіх аддзяленнях дарогі. Мерапрыемствы суцэльнага кантролю працягнуцца да 1 верасня на Менскім чыгуначным вузле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках