2 траўня 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская інтэрнэт-крама прадае сцягі «ДНР»

29

Мэнэджэр фірмы не ведае, што прадае сцяг тэрарыстаў.

У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што інтэрнэт-крама easyprint.by прапануе сцяг тэрарыстычнай арганізацыі, якая называе сябе «Данецкай народнай рэспублікай».

Рэдакцыя сайта charter97.org пацікавілася ў аднаго з мэнэджэраў крамы Надзеі Мяркулавай, навошта яны прадаюць гэты сцяг і ці ёсць у Беларусі попыт на такую прадукцыю.

- Калі шчыра, то гэты сцяг не моцна папулярны. У нас пыталіся пра ягоную наяўнасць, таму мы яго замовілі і размясцілі сярод астатніх сцягоў на сайце.

- Гэта значыць хтосьці з беларусаў вам патэлефанаваў і падштурхнуў вас да таго, каб дадаць гэты сцяг у ваш асартымент?

- Ну, так, у нас у Беларусі ёсць такія настроі. Мы ж розныя сцягі прадаем, у тым ліку і сцяг Украіны.

- Вы ж ведаеце, што гэта сцяг тэрарыстаў? Вы не баіцеся адказнасці за тое, што яго рэалізуеце на тэрыторыі Беларусі?

- Першы раз чую, што гэты сцяг уважаецца тэрарыстычным. Ніякіх сепаратысцкіх настрояў у нашай крамы няма. Нічога мы не прапагандуем. Можа, вы мне распавядзеце, ці ёсць у нас у Беларусі закон, які забараняе яго прадаваць?

- Украіна, на тэрыторыі якой дзейнічае «ДНР», прызнала гэтую групоўку тэрарыстычнай арганізацыяй.

- Зразумела, вывучым пытанне.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках