3 траўня 2024, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама-Мінск» перамагло «Насьянал» у матчы Лігі Еўропы 2: 0

7
«Дынама-Мінск» перамагло «Насьянал» у матчы Лігі Еўропы 2: 0

Футбалісты менскага «Дынама» сустрэліся з партугальскім «Насьяналам» на «Барысаў-Арэне».

Матч пачаўся а 20:00. Жывую трансляцыю вёў тэлеканал «Беларусь 5».

На 44-й хвіліне гульні праход Шыкозэ Удоджы госці спынілі недазволеным спосабам, і капітан «Дынама» Ігар Стасевіч дакладна зрэалізаваў пэнальці. У другой палове сустрэчы падапечныя Уладзіміра Жураўля працягвалі атакі, і на 55-й хвіліне цэлі дасягнуў стрэл Неманьі Нікаліча - 2: 0.

Склады камандаў

«Дынама-Мінск»: Гутар, Паліцэвіч, Карповіч, Бангура, Вераціла, С.Канцавы, Нікаліч, Удоджы, Фигерэда, Стасевіч (к), Адамовіч.

Запасныя: Ігнатовіч, Молаш, Залескі, Кучараў, Нікіцін, Рассадкін, Дыямандэ.

«Насьянал»: Гатарды, Зайнадын, Радрыгеш, Эзат, Марсал, Газаль, Аўрэлію (к), Сук Хюнь Чжун, Гомаа, Рандон, Маціяш.

Запасныя: Сілва, Карэя, Сэкейра, Аяла, Фофана, Жуан, Режыналду.

Галы

1: 0 - Стасевіч (44, з пэнальці). 2: 0 - Нікаліч (55).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках