26 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Барабаншчыкава: «Я беларуская нацыяналістка»

78
Вольга Барабаншчыкава: «Я беларуская нацыяналістка»

Беларусы і расейцы - розныя людзі, заяўляе былая тэнісістка Вольга Барабаншчыкава.

Пра гэта яна заявіла «Прессболу».

Беларуска Вольга Барабаншчыкава ў канцы 1990-х уваходзіла ў Топ-50 наймацнейшых тэнісістак свету. Пасля заканчэння кар'еры яна стала спявачкай і тэлевядоўцай.

- Сярод тэнісістаў папулярнай застаецца практыка жыць за мяжой пасля заканчэння кар'еры. Напэўна, і ў вас былі варыянты перабрацца ў іншую краіну?

- Яшчэ ў як была спартоўкай прапаноўвалі выступаць за Вялікабрытанію, але нават думкі не было прыняць прапанову. Я такая нацыяналістка...

- Менавіта нацыяналістка?

- Так! Калі на адпачынку нас усіх называюць расейцамі, я не лянуюся і звяртаю ўвагу на тое, што я беларуска. Мы з расейцамі ўсё ж розныя людзі. Нават у часы СССР адчувала сябе не савецкім чалавекам, а беларускім. Усё жыццё іду з гэтым пачуццём і гэтага не адняць. І думка пра тое, што я абараняю гонар не Беларусі, а якойсьці іншай краіны, для мяне дзікая. Думаю, пасля такога было б сорамна вяртацца на радзіму.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках