27 красавiка 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы з «канвою Пуціна» перасядуць на вайсковую тэхніку

9
Кіроўцы з «канвою Пуціна» перасядуць на вайсковую тэхніку

Кіроўцы расейскіх грузавікоў затым будуць кіраваць вайсковай тэхнікай, якая незаконна пранікае на тэрыторыю Украіны.

Пра гэта на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве заявіў кіраўнік Службы бяспекі Валянцін Налівайчанка, паведамляе "Інтэрфакс-Україна".

"Напраўду, за стырном заязджае група людзей для кіравання непасрэдна вайсковай тэхнікай, якая незаконна штодня праз "Ізварын" ды іншыя пункты (не кантраляваныя Украінай) заходзіць на тэрыторыю нашай дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік украінскай спецслужбы таксама паведаміў, што ў ліку кіроўцаў названага канвою - асобы, у задачу якіх уваходзіць выкраданне грамадзян Украіны, утойванне ўчыненных баявікамі злачынстваў.

"Сярод так званых "кіроўцаў" ёсць асобы з канвойных і іншых падраздзяленняў Расейскай Федэрацыі з мэтай выкрадання (людзей) і ўтойвання злачынстваў", - падкрэсліў.

Як патлумачыў Налівайчанка, такі персанал баявікам патрэбны, бо ўкраінскія праваахоўнікі па вяртанні на кантраляваную НВФ тэрыторыю выкрываюць учыненыя імі злачынства.

Фота з архіву

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках