26 красавiка 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЗ занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса

10
БелАЗ занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса

Самы вялікі ў свеце самаскід БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон пачаў працаваць на разрэзе «Чарнігавец».

Дэлегацыя з Жодзіна на чале з генеральным дырэктарам ААТ «БелАЗ» - кіроўная кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» Пятром Пархомчыкам, бярэ ўдзел у святкаванні Дня Шахцёра на вугальным разрэзе «Чарнігавец» у Кузбасе. У яе складзе інжынерна-тэхнічныя спецыялісты і рабочыя завода, якія бралі чынны ўдзел у стварэнні самаскіда БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон, а таксама начальнік вытворчасці цяжкіх і звышцяжкіх машын БелАЗа Сяргей Кавальчук. 21 жніўня, напярэдадні святкавання Дня шахцёра, на «Чарнігаўцыі» прайшлі выпрабаванні гэтай, першай і адзінай машыны ў свеце, якая мае такую грузападымальнасць. БелАЗ занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самы вялікі самаскід на планеце, піша сайт ex-press.by.

Беларускі аўтамабільны завод вырабіў самаскід спецыяльна для Кузбаскага разрэзу «Чарнігавец». Вышыня машыны - 8 мэтраў, шырыня - блізу 10 мэтраў, даўжыня - больш за 20 мэтраў. Разам з грузам вага самахода дасягае 800 тон. Самаскід можа заладаваць адразу сем чыгуначных вагонаў вугалю. Рэкордную грузападымальнасць забяспечваюць два дызельныя рухавікі, сумарная магутнасць якіх складае 4600 конскіх сіл. У новага самаскіда восем колаў дыямэтрам шын 4 мэтры, у той час як у папярэдніх мадэляў - 4-6 колаў. Для хуткай запраўкі палівам выкарыстоўваюцца прылады, якія ўжываліся ў Формуле-1. Навінка абсталяваная спецыяльнымі сістэмамі пажаратушэння, відэаназірання, дыягностыкі, кантролю загрузкі паліва і ціску ў шынах і паведамлення аб блізкасці высакавольтных ліній.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках