27 красавiка 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША, ЕЗ і NATO патрабуюць ад РФ вывесці «канвой Пуціна» і войскі з Украіны

56
ЗША, ЕЗ і NATO патрабуюць ад РФ вывесці «канвой Пуціна» і войскі з Украіны

Захад пагражае Расеі далейшай ізаляцыяй.

З адпаведнымі заявамі сёння выступілі прадстаўнікі ЗША, Еўрапейскага Звяза і NATO.

«Расея павінна неадкладна прыбраць з тэрыторыі Украіны ўсю сваю тэхніку, - заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу спікер Пентагона адмірал Джон Кірбі. - Гэта не санкцыянаванае пранікненне на тэрыторыю Украіны. ЗША праводзяць кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі».

Ён таксама адзначыў, што міністр абароны Расеі нядаўна «гарантаваў» міністру абароны ЗША Чаку Хэйгелу, што Расея не будзе ўрывацца ва Украіну. У Пентагоне таксама заявілі, што Крэмль не павінны выкарыстоўваць гуманітарную місію, як прыкрыццё для свайго ўварвання, паведамляе «Голас Амерыкі».

Еўразвяз называе адпраўку расейскага гуманітарнага канвою ва Украіну парушэннем закона і заклікае расейскія ўлады змяніць сваю пастанову. Пра гэта заявіў намеснік вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у міжнародных справах Себастьян Брабант, паведамляе BBC.

«Мы шкадуем аб пастанове Расеі адправіць гуманітарны груз на ўкраінскую тэрыторыю без суправаджэння МКЧК і згоды ўкраінскіх уладаў. Гэта відавочнае парушэнне ўкраінскай мяжы», - сказаў Брабант.

З ягоных слоў, гэта супярэчыць папярэднім дамоўленасцям, дасягнутым Украінай, Расеяй і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

Пераход украінскай мяжы грузавікамі расейскага гуманітарнага канвою ў пятніцу, асудзілі і ў NATO. Пра гэта ў сваім камюніке, размешчаным на сайце Альянсу, паведаміў генеральны сакратар арганізацыі Андэрс Фог Расмусэн.

«Я асуджаю ўвод так званага гуманітарнага канвою на ўкраінскую тэрыторыю без дазволу ўкраінскіх уладаў і без усялякага ўдзелу Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа», - сказана ў заяве. Расмусэн ахарактарызаваў тое, што здарылася як абуральны выпадак парушэння Расеяй яе міжнародных абавязанняў, «у тым ліку тых, што былі зробленыя на перамовах у Берліне і Жэневе».

Грузавыя машыны «канвою Пуціна» перасеклі мяжу без санкцый Кіева і ўжо прыбылі ў Луганск. Расея прыняла пастанову пачаць рух калоны з «гуманітарным грузам» у бок абласнога цэнтра сёння раніцай. Грузавікі з гуманітарнай дапамогай РФ выехалі з КПП Ізварын і пачалі рух у бок Луганска па тэрыторыі Украіны. Увечары канвой прыбыў у горад.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адзначыў, што Кіеў быў згодны на атрыманне грузу пад эгідай і ў суправаджэнні Чырвонага Крыжа, але Расея парушыла гэтыя дамоўленасці.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках