3 траўня 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія па экстрэмізму будзе ацэньваць інфармацыйную прадукцыю

34
Камісія па экстрэмізму будзе ацэньваць інфармацыйную прадукцыю

У Беларусі ствараецца камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет прыкметаў экстрэмізму.

У Беларусі ствараецца Рэспубліканская экспэртная камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №810 ад 21 жніўня 2014 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастанова прадугледжвае і стварэнне сістэмы экспэртных камісій у кожнай з абласцей Беларусі. Рэспубліканская экспэртная камісія, створаная пры Міністэрстве інфармацыі, будзе таксама выконваць функцыі экспэртнай камісіі ў горадзе Менску.

У камісію ўвойдуць «аўтарытэтныя экспэрты ў сферы філасофіі, псіхалогіі, філалогіі, сацыялогіі, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, якія вядуць процідзеянне экстрэмізму, што дазволіць усебакова і кампетэнтна разглядаць матэрыялы на прадмет наяўнасці ў іх прыкмет экстрэмізму».

Рэспубліканская камісія будзе праводзіць экспэртызу інфармацыйнай прадукцыі на тэрыторыі Менска. Таксама ў яе кампетэнцыі ўзгадненне палажэнняў аб абласных камісіях і іх складах, распрацоўка парадаў для абласных камісій. Акрамя таго, яна будзе разглядаць скаргі на экспэртныя заключэнні абласных камісій, «вывучаць і распаўсюджваць айчынны і замежны досвед прадухілення прапаганды экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнай прадукцыі».

Камісія будзе мець права запытваць і атрымліваць неабходныя дакументы, матэрыялы і інфармацыю, якія маюць значэнне для правядзення экспэртыз. Таксама яна зможа запрашаць і заслухоўваць на сваiх пасяджэннях прадстаўнікоў дзяржорганаў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры неабходнасці для экспэртыз будуць прыцягвацца розныя спецыялісты, грамадскія дзеячы, якія не ўваходзяць у камісію.

Падставамі для правядзення экспэртызы інфармацыйнай прадукцыі будуць звароты дзяржаўных органаў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пастановы (вызначэнне) дзяржорганаў ці службовых асобаў, якія маюць адпаведнае права.

Экспэртнае заключэнне экспэртнай камісіі можна будзе абскардзіць у судовым парадку, а абласной камісіі - у рэспубліканскай або ў судзе.

Як растлумачылі ў Міністэрстве інфармацыі, пастанова Савета Міністраў прынятая ў развіццё закона Беларусі «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». «Дакумент прыняты ў мэтах недапушчэння распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкага характару, для абароны грамадскіх інтарэсаў ад дэструктыўных праяваў у інфармацыйнай прасторы», - падкрэслілі ў Мінінфарме.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках