4 траўня 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўны раунд US Open

3
Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўны раунд US Open

20-гадовая беларуская тэнісістка ў ноч на 23 жніўня выйшла ў асноўны раунд адкрытага чэмпіянату ЗША - апошняга з чатырох у сезоне турніраў «Вялікага шлема».

Аляксандра Сасновіч (125), якая дэбютавала на US Open, пераадолела тры кругі кваліфікацыі, дзе была «пасеяная» пад 16-м нумарам, паведамляе БелаПАН.

Яна перамагла Анастасію Грымальску з Італіі (251) - 6: 0, 6: 2, прадстаўніцу Расеі Кацярыну Бычкову (173) - 6: 4, 6: 4 і амерыканку Марыю Санчэс (303) - 6:3, 6: 2.

З асноўнага раунда пачнуць выступы Вікторыя Азаранка (17) і Вольга Гаварцова (120).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках