4 траўня 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

5 з'яўленняў загадкавай бландынкі каля Лукашэнкі

73

Што на самой справе звязвае дыктатара і лекарку Святлану Канашэнку?

На ўборцы ўраджаю ў «Драздах» прысутнічала толькі адна жанчына. Як паведамлялася, гэта асабістая лекарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка. Прычым працавала яна з Лукашэнкам у пары: ён зрываў плады і кідаў іх асабістай лекарцы ў рукі.

«Салідарнасці» аб асабістай лекарцы Лукашэнкі атрымалася даведацца толькі пра адзін факт. У 2008 годзе лекарцы Службы бяспекі прэзідэнта Святлане Леанідаўне Канашэнцы Міністэрства аховы здароўя прысвоіла вышэйшую катэгорыю ў кваліфікацыі лекар-тэрапеўт.

Аднак на публіцы прывабную бландынку, падобную на Святлану Канашэнку, заўважалі ў асяроддзі Аляксандра Лукашэнкі не раз.

20?? год, Шклоўскі раён

Як нядаўна атрымалася даведацца журналістам, дыктатар перыядычна наведваецца ў вёску Вялікі Межнік да сваёй цёшчы Алены Фёдараўны Жалняровіч.

У адзін з яго візітаў быў зроблены здымак, на якім паміж Лукашэнкам і яго цёшчай стаяла Святлана Канашэнка.

2009 год, Ватыкан

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім быў зроблены здымак, на якім недалёка ад яго малодшага сына Колі была знятая невядомая бландынка.

2009 год, Вільнюс

Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу Літвы журналісцкае агенцтва «BNS» зрабіла здымкі, на якіх бачна, як каля гатэля з аўтамабіля картэжа правадыра Беларусі дастаюць рэчы. Невядомая бландынка, падобная на Святлану Канашэнку, аддавала ўказанні ахоўнікам.

2013 год, Ерэван

Падчас візіту ў Ерэван Лукашэнка падышоў да аўтамабіля, але яго малодшы сын Коля не адважыўся сесці побач з бацькам. У выніку ў аўто села бландынка, падобная на Святлану Канашэнку.

Да жанчыны падсеў дыктатар. Праз таніраванае шкло можна было ўбачыць, што сілуэт бландынкі нахіліўся да другога сілуэту.

2013 год, Кіеў

Неўзабаве пасля паездкі ў Ерэван Лукашэнка быў з афіцыйным візітам у сталіцы Украіны. Пакуль ён працаваў, яго малодшы Мікалай адправіўся на экскурсію па горадзе. Суправаджала яго жанчына, падобная на Святлану Канашэнку.

- Хто гэта, я не ведаю. Падобная на бландынку, з якой Лукашэнка напярэдадні прыязджаў у Ерэван. Яна не нянька яго сына. Нянька - коратка стрыжаная брунэтка, - сказаў gazeta.ua экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.

Нагадаем, што некалі асабістай лекаркай Лукашэнкі працавала Ірына Абельская. Паводле асноўнай версіі, якая праходзіць у СМІ, яна з'яўляецца маці малодшага сына кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка аднойчы сказаў толькі, што мама Колі працуе лекаркай.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках