4 траўня 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая ракета Элана Маска выбухнула на старце (Відэа)

18

Прычына выбуху - анамаліі ў рухавіку.

У амерыканскім штаце Тэхас падчас выпрабавальнага запуску выбухнуў прататып шматразовай ракеты-носьбіта Falcon 9R, сканструяванай кампаніяй бізнэсоўца Элана Маска SpaceX. Ракета аналагічная той, што дастаўляе на МКС шматразовы «грузавік» Dragon, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Выпрабаванні пачаліся на тэрыторыі навукова-тэхнічнага цэнтра ў Макгрэгары, дзе працуюць 250 чалавек. Выбух адбыўся на першых секундах пасля старту. Паводле наяўнай інфармацыі, у выніку ніхто не пацярпеў. «Падчас палёту ў рухавіках былі выяўленыя анамаліі, сістэмы аўтаматычна перапынілі палёт», - заявіў прадстаўнік кампаніі.

Доследны ўзор Falcon 9R абсталяваны трыма рухавікамі. У задачы распрацоўшчыкаў уваходзіла ажыццяўленне запуску ракеты і яе вяртанне на стартавую пляцоўку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках