4 траўня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 артыстаў зладзілі вогненнае шоў пад Менскам

Стадыён Цэнтра коннага спорту ў Ратамцы прымае III Міжнародны фестываль агню ў Менску МіФФ-2014.

Тыя, хто не паленаваўся даехаць туды, сталі сведкамі пышнага вогненнага шоў, якое праходзіць у Менску ўжо ў трэці раз. Як і раней у дні фестывалю на сцэне сустракаюцца лепшыя тэатры агню з Беларусі, Украіны і Расеі. Усяго ў МіФФ-2014 удзельнічаюць больш за 100 артыстаў вогненнага жанру, піша «Салiдарнасць».

Для тых, хто не даехаў на вогненнае шоў у пятніцу, нагадваем, што другі фестывальны дзень будзе доўжыцца і ў суботу на стадыёне цэнтра коннага спорту ў Ратамцы. Пачатак прадстаўлення ў 20.00. Наперадзе застаўся агністы орган і вогненнае шоў арабскіх скакуноў з праграмай «Усход - краіна агнёў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках