3 траўня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NАТO: Расея перакінула артылерыйскія разлікі ва Украіну

18
NАТO: Расея перакінула артылерыйскія разлікі ва Украіну

У апошнія некалькі дзён праз мяжу Расеі і Украіны былі перапраўленыя артылерыйскія ўстаноўкі, укамплектаваныя разлікамі з расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе New York Times са спасылкай на заяву генеральнага сакратара NАТO Андэрса Фог Расмусэна.

У заяве напярэдадні кіраўнік NАТO асудзіў перасячэнне мяжы расейскім гуманітарным канвоем, які дастаўляў дапамогу ў Луганск, піша NEWSru.com.

А таксама дадаў: «Гэтыя падзеі выглядаюць больш трывожнымі, паколькі яны супадаюць з маштабнай эскалацыяй расейскай вайсковай уцягнутасцю ва Усходняй Украіне з сярэдзіны жніўня, у тым ліку з выкарыстаннем расейскіх войскаў... «Акрамя таго, Расея ў сапраўдны час не спыняе артылерыйскія атакі - як з прымежнай тэрыторыі, так і з тэрыторыі Украіны - супраць украінскіх узброеных сіл». (Цытата паводле «Украінскай праўды»)

Прэс-сакратарка NАТO Аана Лунгеску ў інтэрв'ю газеце дадала, што ў баявыя дзеянні ва Украіне ўцягнутыя розныя тыпы войскаў: праз украінскую мяжу перакідваюцца расейскія танкі, сілы СПА, а таксама вайсковы спецназ, цытуе "Эхо Москвы".

Маштаб «уцягнутасці» яна не ўдакладніла, але адна з крыніц NYT у альянсе ахарактарызавала яго як «значны».

Паводле звестак газеты, абвінавачванні NАТO грунтуюцца на інфармацыі выведкі некалькіх дзяржаў - чальцоў альянсу.

NYT падкрэслівае, што ўпершыню на афіцыйным узроўні заяўлена аб прамым умяшанні расейскіх узброеных сілаў у падзеі ва Украіне. А таксама нагадвае, што Расея ўпарта адмаўляе факт дапамогі ўкраінскім паўстанцам. Так было і з «зялёнымі чалавечкамі» ў Крыме, пакуль прэзідэнт Пуцін не прызнаў адваротнае, распавядае выданне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках