4 траўня 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцу заблакавалі мабільнік праз штраф ДАІ, які ён аплаціў

15
Берасцейцу заблакавалі мабільнік праз штраф ДАІ, які ён аплаціў

Запазычанасць у 195 тысяч рублёў «вісела» на парушальніку нягледзячы на тое, што была выплачаная паўгода таму.

Аб незвычайным выпадку піша «Вячэрні Брэст».

«Некалькі дзён не магу датэлефанавацца свайму знаёмаму - яго тэлефон заблакаваны. Нарэшце адказвае. Аказваецца, нікуды не выязджаў, не хварэў і не адключаў мабільнік. «Уяўляеш, судовы выканаўца заблакаваў мой нумар. І праз што? Праз штраф ДАІ»- кранальнва распавядае ён. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што штраф за парушэнне хуткаснага рэжыму быў выплачаны амаль паўгода таму», - піша выданне.

Уладальнік невялікі фірмы Уладзіслаў мінулай зімой сапраўды перавысіў хуткасць на трасе М1/Е30, што і зафіксавалі аўтаматычныя камеры фотафіксацыі. Аднак, як толькі прыйшла рассылка з паведамленнем аб парушэнні, тут жа праз касу банка патрэбную суму заплаціў. Было гэта аж у лютым, і да лета, натуральна, ён аб злашчасным штрафе забыўся. І раптам змаўкае тэлефон. Сотавы аператар тлумачыць: нумар заблакаваны пастановай судовага выканаўцы; з якой прычыны - не ведаем. Стаў высвятляць далей - уся справа ў тым самым штрафе. У базе звестак няма адзнакі, што штраф быў выплачаны, і запазычанасць у 195 тысяч рублёў па-ранейшаму вісіць на парушальніку.

«Гэта цуд, што я не выкінуў квітанцыю ад выплаце, - сам сабе дзівіцца Уладзіслаў. - Знайшоў яе, паказаў судоваму выканаўцу. Усё, ніякіх праблем, тэлефон тут жа разблакавалі. Але я пяць дзён быў як ад свету адрэзаны! Так да гэтага часу і не зразумеў, з чыёй віны».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках