3 траўня 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША павіншаваў з днём нараджэння панду

2

Панда Баа Баа сёння святкуе свой першы дзень нараджэння ў Смітсанаўскім нацыянальным заапарку (Вашынгтон).

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага дэпартамент ЗША. Баа Баа і яе маці Мэй Сян атрымае ад амерыканскіх уладаў адмыслова выраблены замарожаны торт.

Праз чатыры гады панда адправіцца ў Кітай, каб узяць удзел у праграме аднаўлення папуляцыі жывёл, якія з'яўляюцца адным з самых рэдкіх відаў на Зямлі. Яны вельмі цяжка размнажаюцца ў няволі: з чатырох цяжарнасцяў самкі Мэй Сян, маці Баа Баа, удала завяршыліся толькі дзве. Старэйшы брат Баа Баа, які нарадзіўся ў 2005 годзе, цяпер жыве ў гадавальніку пандаў у кітайскай правінцыі Сычуань.

Панда атрымала сваё імя згодна з кітайскай традыцыяй праз сто дзён пасля нараджэння. Імя нованароджанай панды выбралі шляхам онлайн галасавання на сайце заапарка. За імя Баа Баа (з кітайскага перакладаецца як каштоўны ці скарб) прагаласавалі 123 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках