3 траўня 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санковіч і Герасіменя выйшлі ў фінал на чэмпіянаце Еўропы

1
Санковіч і Герасіменя выйшлі ў фінал на чэмпіянаце Еўропы

Павел Санковіч і Аляксандра Герасіменя сталі фіналістамі двух дыстанцый на чэмпіянаце Еўропы-2014 у водных відах спорту.

Сёння яны будуць змагацца за ўзнагароды, паведамляе БелТА.

Павел Санковіч выйшаў у фінал на дыстанцыі 100 м батэрфляем, паказаўшы вынік 51,83 сек. Ён стаў другім у сваім заплыве і чацвёртым у паўфінальным раўндзе. Яўген Цуркін выйсці ў фінал на гэтай жа дыстанцыі не здолеў. Фінішаваўшы пятым у сваім заплыве (52,27 сек), ён заняў 10-е месца.

Аляксандра Герасіменя кваліфікавалася ў фінал на дыстанцыі 50 м на спіне з сёмым часам (28,46 сек).

Абодва фінальныя заплывы з удзелам беларусаў пройдуць сёння ў вячэрняй сесіі чэмпіянату.

У медальнай скарбонцы беларускіх спартоўцаў на чэмпіянаце Еўропы-2014 у водных відах спорту застаюцца дзве ўзнагароды: золата плыўца Цуркіна на дыстанцыі 50 м батэрфляем, а таксама срэбра дуэта Вадзім Каптур/Яўген Каралёў, здабытае ў сінхронных скачках у ваду з 10-метровай вышкі.

Спаборніцтвы завершацца 24 жніўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках