4 траўня 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск забяспечаны паркоўкамі толькі на 40%

8
Менск забяспечаны паркоўкамі толькі на 40%

МУС разлічвае, што фотафіксацыя навядзе парадак з няправільнымі паркоўкамі ў дварах.

Пра гэта заявіў падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Мікалай Мельчанка, піша «Інтэрфакс».

«Менск толькі на 40% забяспечаны паркоўкамі. Да канца гэтага года ў сталіцы павінны пабудаваць яшчэ 200 тысяч машына-месцаў. А да 2020 года - 400 тысяч», - заявіў ён.

Мельчанка нагадаў, што «за стаянку транспартнага сродку з парушэннем Правілаў дарожнага руху прадугледжаны штраф, і супрацоўнікі ДАІ маюць права ў такім выпадку правесці прымусовую адбуксіроўку, калі кіроўца не знаходзіцца ў аўтамабілі». «Пастановай Менскага гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў устаноўлены фіксаваныя тарыфы на выкарыстанне, захаванне і эвакуацыю гэтага транспарту», - удакладніў намеснік міністра.

«Па магчымасці мы праводзім тлумачальныя гутаркі, каб жыхары захоўвалі свае аўто не на дваровай тэрыторыі, а на спецыяльна абсталяваных для гэтага стаянках, - працягнуў Мельчанка. - Безумоўна, яны платныя і не ўсе хочуць там пакідаць свой транспарт. Таму работу ў прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці парушальнікаў мы праводзім пастаянна».

Намеснік кіраўніка МУС мяркуе, што прымяненне фотафіксатараў няправільнай паркоўкі «паспрыяе навядзенню парадку ў гарадскіх дварах».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках