3 траўня 2024, Пятніца, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ затрымала аўтобус з беларусамі, якія ехалі ў Катынь

20
ФСБ затрымала аўтобус з беларусамі, якія ехалі ў Катынь

Аўтобус затрыманы на мяжы Беларусі і Расеі.

Сёння, з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, актывісты і праваабаронцы з Беларусі планавалі ўшанаваць памяць ахвяр Катыні на месцы трагедыі.

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял», руху «Разам», руху «За Свабоду» ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» (усяго каля 30 чалавек) сёння раніцай выехалі на аўтобусе з Менска, каб ушанаваць памяць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі. Як паведаміла Галіна Каржанеўская, аўтобус на беларуска-расейскай мяжы спыніла памежная служба ФСБ Расеі. Расейцы правяраюць пашпарты ва ўсіх пасажыраў аўтобуса, ніякіх прэтэнзій пакуль не выстаўляюць, паведамляе «Радыё Свабода».

23 жніўня Еўрапарламент у 2009 годзе абвясціў гэты дзень Днём памяці. Беларускія грамадскія актывісты планавалі ўскласці кветкі да мемарыяла ахвярам трагедыі 1941 года, а таксама на месцы гібелі ўрадавай дэлегацыі Польшчы ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках