4 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнік сістэмы BelТoll пакідае Расею

10
Стваральнік сістэмы BelТoll пакідае Расею

Аўстрыйская кампанія Kapsch TrafficCom адчула на сабе наступствы санкцый супраць Расеі.

Аб гэтым піша газета Die Presse (пераклад - Инопресса.ру). Кампаніі трэба будзе зачыніць адзін са сваіх найбуйнейшых праектаў у Расеі, паколькі Міністэрства транспарту Расеі заявіла аб спыненні тэндэру на стварэнне электроннай сістэмы збору падаткаў з грузавога аўтатранспарту вагой больш за 12 тон.

Якога-небудзь абгрунтавання адмовы, як заявілі ў Kapsch TrafficCom, з расейскай стараны не паступала. Мінтранспарту раней неаднаразова перасоўваў тэрміны тэндэру без якіх-небудзь тлумачэнняў.

Пакуль што кампанія не гатовая назваць велічыню страт, абмяжоўваючыся толькі заявамі пра тое, што гэта быў «сапраўды буйны праект». Аўтаматычная сістэма збірання падаткаў з грузавікоў вагой больш за 12 тон павінна была ўводзіцца на ўсіх расейскіх магістралях, тлумачыць выданне.

Нагадаем, інвестарам праекта BelToll таксама выступае аўстрыйская кампанія Kapsch TrafficCom, якая накіравала на яго рэалізацыю 267 млн еўра.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках