4 траўня 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бенедыкт Камбербэтч паўдзельнічаў у пяці «ледзяных» флэшмобах

4

Брытанскі актор Бенедыкт Камбербэтч адказаў на шматлікія выклікі і ўзяў удзел у флэшмобе Ice Bucket Challenge.

Актор наважыў падысці да выканання задання творча. У відэароліку, які быў выкладзены ў сетку ў мінулую пятніцу, 22 жніўня, ён трапляе «пад раздачу» не адзін, а цэлых пяць разоў, прычым у вельмі кур'ёзных сітуацыях. Камбербэтч такім чынам адказаў адразу на некалькі выклікаў, якія яму зрабілі іншыя ўдзельнікі флэш-мобу. Відэазапіс за дзень набраў амаль 1,2 мільёна праглядаў.

У флэшмобе ўжо ўзялі ўдзел многія бізнэсоўцы, зоркі свету мастацтва, спорту і шоў-бізнэсу, каб дапамагчы сабраць грошы для лячэння людзей, якія пакутуюць ад БАС, піша Lenta.ru.

Мэта філантрапічнага флэш-мобу Ice Bucket Challenge - падвысіць дасведчанасць пра захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы пад назвай бакавы аміятрафічны склероз, або сіндром Лу Герыга. Людзі, якія хочуць падтрымаць дабрачынную кампанію, павінны выліць на сябе вядро халоднай вады і размясціць відэадоказы гэтага факту ў сецы. Затым яны могуць кінуць аналагічны выклік сваім сябрам, калегам і проста знаёмым: калі тыя не абальюцца ледзяной вадой на працягу 24 гадзін, то будуць абавязаны зрабіць ахвяраванне ў памеры 100 даляраў у карысць фонду ALS Association, які і стаў ініцыятарам кампаніі. Калі ж намінаваныя прымуць выклік, яны змогуць абмежавацца ўнёскам у памеры 10 даляраў.

Бакавы аміятрафічны склероз, вядомы таксама як хвароба Шарко ці хвароба Лу Герыга, суправаджаецца паралічам канечнасцяў і атрафіяй мышцаў. Захворванне можа мець смяротны зыход, смерць хворых надыходзіць ад інфекцый дыхальных шляхоў або адмовы дыхальнай мускулатуры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках