4 траўня 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Калі мы прызнаем захоп Крыма, гэта можа паўтарыцца ў Еўропе

23
Ангела Меркель: Калі мы прызнаем захоп Крыма, гэта можа паўтарыцца ў Еўропе

Канцлер Нямеччыны выступіла за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і параіла назапасіцца цярпеннем.

Пра гэта яна заявіла падчас сумеснай з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе «Украінская праўда».

Ангела Меркель адзначыла, што ёй часта задаюць пытанне аб Крыме. Яна адзначыла, што анэксія Крыма з'яўляецца несправядлівай. «Але прайшлі месяцы і яго не аддалі назад. Часта, калі развязваюцца палітычныя пытанні трэба вельмі шмат цярпення і намаганняў, - адзначыла канцлер Нямеччыны. - Гэта [анэксія Крыма] адбылася з парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці ў Еўропе. Калі мы прызнаем такі прынцып, то тады гэта можа адбыцца ўсюды ў Еўропе».

Яна адзначыла, што гэта нясе пагрозу цэласнасці любой еўрапейскай дзяржаве. «Важнае прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці пасля Другой сусветнай вайны, - адзначыла яна. - Гэта трэба разглядаць як наступны крок, каб захаваць Данецк і Луганск».

Таксама Ангела Меркель патлумачыла, што мае на ўвазе пад федэралізацыяй.

«Калі мы ў Нямеччыне гаворым пра федэралізацыю, то гаворка ідзе пра нямецкі тып федэрацыі. Мы разумеем, што ва Украіне гэта называюць дэцэнтралізацыяй і гэта - менавіта тое, чаго хоча прэзідэнт Парашэнка, і мы гэта падтрымліваем», - заявіла канцлер.

Меркель перакананая, што такую пазіцыю займае таксама яе намеснік, міністр эканомікі Нямеччыны, лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Зігмар Габрыэль, які ў газетным інтэрв'ю заклікаў да федэралізацыі Украіны.

«Тое, што я сказала - гэта не проста маё меркаванне, гэта таксама меркаванне віцэ-канцлера», - сказала яна.

Меркель таксама заклікала еўрапейскіх палітыкаў устрымацца ад заяваў з гэтай нагоды.

«Мы разумеем, што калі ва Украіне гаворыцца пра федэралізацыю, для вас гэта азначае іншае, гэта таксама азначае страту суверэнітэту», - адзначыла яна.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках