3 траўня 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіганцкага матылька з Кнігі Гінеса пакажуць у Маладзечне

4
Гіганцкага матылька з Кнігі Гінеса пакажуць у Маладзечне

Выстава жывых экзатычных матылькоў адкрыецца ў Маладзечанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі 28 жніўня.

Пра гэта паведамілі БелТА арганізатары мерапрыемства.

На выставе можна будзе ўбачыць дзясяткі відаў «пырхаючых навокал жывых кветак» з усіх куткоў планеты - ад непраходных джунгляў Амазонкі да аддаленых архіпелагаў Акіяніі. Сярод найбольш цікавых відаў - гіганцкая паўлінавочка атлас. Размах крылаў матылька дасягае 24 см. Паўлінавочка атлас занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса і ўважаецца за самага буйнога матылька ў свеце. Сустракаецца яна ў асноўным у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Увазе гасцей таксама прадставяць атрутных манархаў, здольных здзяйсняць тысячакіламетровыя міграцыі, сінекрылых марфідаў, якія славяцца аптычнымі пералівамі крылаў, ліставідак калім, гіганцкіх савіных матылькоў, якія палохаюць птушак велізарнымі «вачамі» на крылах. Наведвальнікі таксама змогуць убачыць ператварэнне лялечкі ў матылька. Кожны тыдзень відавы склад экспазіцыі будзе абнаўляцца прыкладна на траціну.

Экскурсаводы раскажуць наведвальнікам аб кожным з відаў, пазнаёмяць са старажытнымі легендамі і павер'ямі, звязанымі з крылатымі прыгажунамі. Госці змогуць паўдзельнічаць у конкурсах і розыгрышы прызоў.

Выстава будзе працаваць да 14 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках